BE RU EN

Хакей на карантыне: У клубе «Брэст» захварэлі 19 спартоўцаў

  • 23.10.2009, 16:20

Гэта ўжо другі выпадак за апошні час масавага захворвання гульцоў беларускіх хакейных клубаў.

19 з 25 гульцоў склада хакейнага клуба «Брэст» маюць розныя прастудныя захворванні і не могуць удзельнічаць у спаборніцтвах.

Як паведамляе «Прессбол», у сувязі з гэтым матч Адкрытага чэмпіяната Беларусі ў экстралізе паміж «Брэстам» і «Нёманам» пераносіцца з 25 кастрычніка на 7 снежня.

Нагадаем, што ў кастрычніку востры вірус паразіў менскі клуб «Керамін» - захварэлі адразу 20 гульцоў. У сувязі з захворваннем хакеістаў матч Адкрытага чэмпіяната Беларусі ў экстралізе паміж «Шахцёрам» і «Керамінам» таксама быў перанесены на пазнейшы тэрмін.

Апошнія навіны