BE RU EN

Нават украінцы не лічаць лукашэнкаўскую Беларусь прыязнай краінай

  • 26.10.2009, 15:42

Жыхары Украіны сярод іншых дзяржаў разглядаюць Польшчу і Расею ў якасці найбольш прыязных краін. Усяго 8% украінцаў лічаць прыязнай Беларусь.

Пра гэта сведчыць даследаванне «5 фактаў пра ўкраінцаў», праведзенае міжнародным даследчым агенцтвам «IFAK Ukraine» («ІФАК Украіна») прэзентаванае на прэс-канферэнцыі ў агенцтве «Интерфакс-Украина» у панядзелак.

Згодна з дадзенымі даследавання, 26% апытаных лічаць Польшчу найбольш прыязнай краінай (пры гэтым на захадзе краіны такое меркаванне падзяляе 29% ад колькасці апытаных у гэтым рэгіёне, а на ўсходзе – 23%).

Разам з тым, сярод краін, якія найбольш пазітыўна зараз ставяцца да ўкраінцаў, Расею назвалі толькі 17% рэспандэнтаў (23% ад апытаных на усходзе Украіны і толькі 9% на захадзе).

7% рэспандэнтаў назвалі Грэцыю, а Францыю і Грузію – 4% і 3% адпаведна. Яшчэ 31% рэспандэнтаў, якія прынялі ўдзел у даследаванні, не здолелі вызначыцца з адказам.

Падчас даследавання, якое праводзілася з 1 па 10 кастрычніка, было апытана 1500 рэспандэнтаў ва ўзросце ад 18 да 60 гадоў. Статыстычная памылка выбаркі складае 3,5%.

Апошнія навіны