BE RU EN

Амбасада Славакіі ў Менску пераязджае

  • 27.10.2009, 11:50

Амбасада Славацкай Рэспублікі ў Беларусі будзе закрытая з 26 кастрычніка ў сувязі з пераездам на новы адрас – вул. Валадарскага, 6.

Пра гэта паведамілі «Інтэрфаксу» у амбасадзе. У выпадку неабходнасці звязацца з амбасадай можна па тэлефоне (+375 17) 285-29-99, а таксама (+375 29) 102-09-72 (82) і (+375 29) 678-24-64.

Консульскі аддзел амбасады Славакіі скончыў працу па прыёме заяваў на атрыманне візаў і па іншых консульскіх пытаннях 23 кастрычніка. Прыём дакументаў адновіцца 11 лістапада па новым адрасе і па ранейшым раскладзе.

Апошнія навіны