Фатаграфіі нядбайных бацькоў вывешваюць у крамах (Фота)
- 27.10.2009, 12:28
Акрамя фатаздымкаў нядбайных бацькоў на плакатах пазначаныя іх хатнія адрасы.
Такім чынам, праз псіхалагічны ціск мясцовыя ўлады спадзяюцца спагнаць з нядбайных бацькоў грошы на ўтрыманне іх дзяцей, паведамляе «Еўрарадыё».
Нагадаем, што дэкрэт №5 дазваляе органам апекі забіраць дзяцей з дрэнных сем'яў у экстраным выпадку, калі для іх у сям'і ёсць «рэальная пагроза жыццю і здароўю». Пасля гэтага бацькоў правяраюць дзеля працаўладкавання.
Калі нядбайныя бацькі не працуюць, дык на працу іх адпраўляюць у прымусовым парадку. Калі ж медыцынская камісія выявіць, што гэтыя людзі пакутуюць на алкагольную залежнасць і ў гэтай сувязі рэгулярна парушаюць працоўную дысцыпліну, іх у прымусовым парадку дастаўляюць у лячэбна-працоўныя прафілакторыі.