BE RU EN

Партыі БХД дазволілі правесці з'езд у Менску

  • 27.10.2009, 18:43

Менгарвыканкам даў пісьмовы дазвол на правядзенне ўстаноўчага з'езду партыі «Беларуская Хрысціянская дэмакратыя» у Палацы культуры МТЗ.

Аднак, як паведамляе БелаПАН са спасылкай на прэс-службу БХД, кіраўніцтва ДК МТЗ пакуль не пацвердзіла, што з'езд адбудзецца менавіта ў іх, бо 31 кастрычніка вялікая зала Палаца культуры занятая пад іншае мерапрыемства.

Прадстаўнікі БХД вядуць перамовы з кіраўніцтвам ДК МТЗ і сцвярджаюць, што з'езд адбудзецца ў любым выпадку 31 кастрычніка ў 11.00. Раней, з прычыны масавых адмоваў, актывісты БХД мелі намер правесці ўстаноўчы з'езд на Кастрычніцкай плошчы Менска.

Апошнія навіны