Трэці выпадак «хакейнай» эпідэміі: масава захварэлі гульцы «Хімвалакна»
- 28.10.2009, 9:14
Восеньскія вірусныя інфекцыі працягваюць паражаць хакейныя каманды беларускай экстралігі.
Гэтым разам на бюлэтэні па хваробе апынуліся адразу 14 гульцоў магілёўскага «Хімвалакна». У сувязі з гэтым, як інфармуе прэс-служба Федэрацыі хакея Беларусі, два матчы магілёўцаў у адкрытым чэмпіянаце Беларусі будуць перанесеныя на больш познія тэрміны.
Змена тэрмінаў закране гульні «Сокал» (Кіеў) - «Хімвалакно» (быў запланаваны на 29 кастрычніка) і «Гомель» - «Хімвалакно» (значыўся ў календары на 31 кастрычніка), паведамляе БелТА.
Нагадаем, што раней з аналагічных прычынаў пераносіліся паядынкі «Берасця», у якога ў лазарэце апынуліся 19 гульцоў, а таксама менскага «Кераміну», адразу 20 хакеістаў якога былі зваліла віруснай інфекцыяй.