BE RU EN

Улады не раскрываюць усе версіі крушэння расейскага самалёта (Фота, вiдэа)

  • 28.10.2009, 14:23

Транспартная пракуратура РБ разглядае некалькі версій авіякатастрофы, але гатовая казаць толькі пра дзве.

Пра гэта паведаміла РИА Новости ў сераду памочніца транспартнага пракурора Беларусі.

Расейскі самалёт авіякампаніі «С-ЭЙР», які ляцеў з Масквы ў беларускую сталіцу, разбіўся 26 кастрычніка на падлёце да аэрапорта Менска, загінулі пяць чалавек (два пасажыры і тры члены экіпажу). Сярод ахвяр авіякатастрофы – кіраўнік авіякампаніі «С-ЭЙР», Марат Рамашкін. Раней паведамлялася, што пасажыраў на борце павінна было быць трое, аднак адзін з іх у апошні момант адмовіўся ляцець.

«Паводле адной з версій будзе дадзена ацэнка дзейнасці дыспетчарскім службам нацыянальнаг аэрапорта «Менск-2», паводле другой версіі будзе праверана правільнасць дзеянняў пілота пры заходзе на пасадку», - сказала прадстаўнік пракуратуры.

Пры гэтым яна падкрэсліла, што «іншыя версіі пакуль не агучваюцца».

«Будзе праведзены допыт адпаведных асобаў, запатрабаваныя неабходныя дакументы і адбудзецца канфіскацыя гэтых дакументаў, а таксама канфіскацыя інфармацыі на электронных носьбітах», - паведаміла суразмоўца агенцтва.

Раней кіраўнік дэпартамента авіяцыі Беларусі паведамляў, што будзе дапытаны пасажыр рэйса, які не з’явіўся на пасадку і адмовіўся ляцець.

Тым часам на месцы катастрофы працягваецца пошук бартавых самапісцаў. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні Міждзяржаўнага авіяцыйнага камітэта (МАК), спецыяльная камісія якога зараз расследуе прычыны падзення самалёта.

Асноўную ўвагу камісія МАК таксама звяртае на складанне крокаў месца авіяцыйнага здарэння, а таксама падрыхтоўку да эвакуацыі элементаў самалёта і рухавікоў, якія захаваліся.

У паведамленні адзначаецца, што ў камісіі сфармаваныя падкамісіі і працоўныя групы, якія пачалі працаваць па наступных асноўных накірунках: вывучэнне арганізацыі лётнай працы ў авіякампаніі і ацэнка ўзроўня прафесіянальнай падрыхтоўкі экіпажу, выкананне патрабаванняў тэхнічнай эксплуатацыі і аналіз тэхнічнага стану самалёта, рухавікоў і сістэм, а таксама расшыфроўка і аналіз дадзеных наземных сродкаў аб’ектыўнага кантроля.

Акрамя гэтага, праводзіцца аналіз працы спецыялістаў службы АУС, наземных радыёнавігацыйных сродкаў і аналіз умоваў надвор’я.

Камісію МАК узначальвае начальнік аддзела расследаванняў авіяцыйных здарэнняў МАК Барыс Гарунаў. У склад камісіі таксама ўваходзяць спецыялісты Расавіяцыі і Растранснагляду.

Фота Юліі Дарашкевіч Наша Нiва

Апошнія навіны