BE RU EN

На мяжы затрымалі Анатоля Лябедзьку

  • 7.10.2009, 10:14

Раніцай 7 кастрычніка на беларуска-літоўскай мяжы лідэр Аб'яднанай грамадзянскай партыі быў затрыманы для асабістага дагляду.

Пра гэта Анатоль Лябедзька паведаміў у інтэрв'ю БелаПАН.

Па словах Лябедзькі, беларускія памежнікі спачатку зацікавіліся яго дакументамі, потым папрасілі прад'явіць мытную дэкларацыю. Пасля гэтага лідэру АГП правялі асабісты дагляд.

«У выніку я ўжо больш за гадзіну стаю на мяжы і не магу праехаць у Літву, хоць усе дакументы ў мяне ў парадку», — сказаў Лябедзька.

Па словах палітыка, такую працэдуру ён праходзіць ўпершыню за некалькі месяцаў.

«Раней я мяжу перасякаў нармальна, зараз раптоўна ўзніклі незразумелыя праблемы», — адзначыў Лябедзька.

Старшыня АГП накіроўваецца ў Вільню на запрашэнне літоўскага сейма, дзе мае намер правесці шэраг працоўных сустрэчаў.

Апошнія навіны