BE RU EN

Самарскі блогер атрымаў год умоўна за заклік аддаць Курыльскія астравы Японіі

  • 7.10.2009, 14:36

Запісы абнівачанага ў ЖЧ былі знойдзены падчас аператыўна-пошукавых мерапрыемстваў, а таксама маніторынгу сеткі Інтэрнэт.

Міравы суд Савецкага раёна вынес прысуд па крымінальнай справе па абвінавачванні беспрацоўнага жыхара горада Дзмітрыя Кірыліна ў здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч.1 арт.280 Крымінальнага кодэкса (КК) РФ (публічныя заклікі да ажыццяўлення экстрэмісцкай дзейнасці), прысудзіўшы яго да 1 года ўмоўнага тэрміна, паведамляе РБК.

Супрацоўнікі цэнтра па супрацьдзеянні экстрэмізму ГУУС Самарскай вобласці знайшлі запісы абвінавачанага ў ЖЧ падчас аператыўна-пошукавых мерапрыемстваў, а таксама маніторынгу сеткі Інтэрнэт.

«Падчас папярэдняга следства, праведзенага следчым аддзелам УФСБ РФ па Самарскай вобласці, высветлена, што ў перыяд з кастрычніка 2006 года па люты 2009 года па месцы свайго жыхарства ў горадзе Самара беспрацоўны, жадаючы давесці да ведама неабмежаванага кола асобаў свае палітычныя погляды, скіраваныя на гвалтоўнае змяненне канстытуцыйнага строю Расейскай Федэрацыі і звяржэнне існуючага, на яго думку, «антынароднага палітычнага рэжыма», наўмысна размясціў у сетцы Інтэрнэт на старонцы «Жывога часопіса» (LiveJournal) уласныя выказванні, якія, згодна з высновай экспертызы, утрымліваюць заклікі да здзяйснення экстрэмісцкай дзейнасці», - паведамляе прэс-служба суда.

Блогер прапаноўваў пазбавіць недатыкальнасці дэпутатаў расейскай Дзярждумы, адмяніць прызыў у войска і аддаць Курыльскія астравы Японіі.

Апошнія навіны