Віцебскага апазіцыянера арыштавалі за распаўсюд незалежнай прэсы
- 11.11.2009, 12:43
Супрацоўнікі Чыгуначнага РУУС Віцебска адвезлі актывіста апазіцыі Барыса Хамайду ў пастарунак міліцыі.
Як паведамляе «Радыё Свабода», віцебскага апазіцыянера Барыса Хамайду затрымалі каля так званага Сіняга дома па вуліцы Леніна, дзе ён распаўсюджваў газету «Нашу Ніву», кнігі Уладзіміра Падгола з цытатамі Аляксандра Лукашэнкі і іншую літаратуру.
Віцебскі апазіцыянер толькі 3 лістапада аднавіў сваю дзейнасць па распаўсюдзе выданняў пасля чатырохмесячанага перапынку: напчатку лета ён трапіў у бальніцу і пэўны час быў вымушаны папраўляць здароўе. Паводле яго словаў, мінулы тыдзень прайшоў спакойна, і толькі сёння ім зацікавіліся супрацоўнікі міліцыі.