Галоўная піяршчыца Абамы звольнілася пасля скандалу з тэлеканалам Fox News
- 11.11.2009, 16:02
Кіраўнік дэпартамента па знешніх сувязях Белага дома Аніта Данн сыходзіць у адстаўку.
У адміністрацыю прэзідэнта ЗША яна прыйшла ўвесну гэтага года, паведамляе Los Angeles Times, аднак, як дае зразумець выданне, паспяховы сыход з пасады ніяк не звязаны з канфліктам галоўнай піяршчыцы і дэмакратаў, якія занялі Белы дом, і тэлеканала Fox News – уладання медыямагната-рэспубліканца Руперта Мердока.
Прычынай скандала стала заява Данн, зробленая ў інтэрв’ю кампаніі CNN, у якой яна сцвярджала, што Fox News з’яўляецца аплотам Рэспубліканскай партыі і служыць рупарам яе ідэй і тэзісаў.
Гэтыя абвінавачванні выклікалі гнеў тэлевізійшчыкаў. У якасці своеасаблівай помсты яны паказалі ў эфіры кадры, на якіх падчас чарговага мерапрыемства Данн прызнаецца, што яе любімым філосафамі з’яўляюцца Мао Цзэдун і маці Тэрэза.
«Хлапец, адказны за большую колькасць смерцяў, чым любы іншы палітычны лідэр XX стагоддзя, - яе любімы філосаф!» - пракаментаваў відэасюжэт вядучы Fox Глен Бек.
Данн стала ўвасабленнем ваяўнічага падыходу ўлад ЗША у барацьбе з крытыкамі, піша LA, адзначаючы, што яе намеснік - Дэн Пфайффер, які зойме яе месца, - працягне яе метады.