Анатоля Лябедзьку затрымалі на беларуска-літоўскай мяжы
- 11.11.2009, 16:36
Лідэр Аб’яднанай грамадзянскай партыі зноў прайшоў працэдуру асабістага дагляду на памежным пераходзе «Камены Лог».
Як паведамляе сайт ucpb.org, палітык ехаў з працоўным візітам у Літву.
«У чарговы раз быў дагледжаны мой аўтамабіль і асабістыя рэчы, -- распавёў Анатоль Лябедзька. – Апошнім часам усё больш гаворыцца пра так званую «лібралізацыю», аднак на практыцы ўсё застаецца без зменаў. Калі такім чынам белаурскія ўлады хочуь парушыць мой працоўны графік, то гэта не самая лепшая спроба. Літоўскія памежнікі разумеюць усю абсурднасць сітуацыі і прапускаюць мяне па-за чаргой».
Адзначым, што прадстаўнікі беларускай апазіцыі часта падвяргаюцца пільнаму асабістаму дагляду з боку памежнікаў Беларусі.