BE RU EN

Грамадзяне Сербіі, Чарнагорыі і Македоніі змогуць ездзіць у Еўразвяз без віз

  • 13.11.2009, 17:22

Еўрапарламент прыняў прапанову аб адмене віз для грамадзян Сербіі, Чарнагорыі і Македоніі з 19 снежня.

За адмену віз прагаласавалі 550 парламентароў, супраць – 51 і 37 устрымаліся, паведамляе сайт Senica.ru.

«86 адсоткаў тых, хто прагаласаваў «за» - гэта нават больш, чым мы чакалі», - кажа віцэ-прэм’ер Сербіі па інтэграцыі з ЕЗ Бажыдар Джэліч. «Мы чакалі гэтага моманту 18 гадоў і ўсе – і правыя, і левыя, і зялёныя, і дэмакраты, і тыя, хто заўжды крытыкуе ўрад, усе вітаюць рашэнне Еўрапарламента».

Рэзалюцыя Еўрапарламента носіць рэкамендацыйны характар, канчатковае рашэнне будзе прынята на Радзе міністраў краін ЕЗ, якая пройдзе да 30 лістапада.

Апошнія навіны