Створаная вакцына супраць рака?
- 27.11.2009, 9:45
Часопіс Science Translational Medicine апублікаваў артыкул пра сенсацыйнае адкрыццё гарвардскіх навукоўцаў.
Яны распрацавалі вакцыну, якая пры імплантаванні пад скуру хворага рэарганізуе працу імуннай сістэмы і прымушае яе знішчаць злаякасныя пухліны ў арганізме, пазбягаючы здаровых тканінаў.
Навукоўцы з Гарварда правялі эксперыменты з мышамі і выявілі, што гэтая вакцына — першая ў гісторыі, якая цалкам пераадолела меланому, піша «Комсомольская правда в Беларуси».
Што ўяўляе з сябе вакцына
Вакцына — гэта дыск, выкананы з порыстага палімера, які біялагічна раскладаецца. Яго пустэчы запоўненыя спецыяльнымі малекуламі — цытакінамі. Гэта такая група малекулаў, што прымацоўваюцца да рэцэптараў дендрытаў нейронаў, якія іх і актывуюць. Клеткі, праходзячы праз поры імплантата, уступаюць ва ўзаемадзеянне з антыгенамі, якія ўтрымліваюцца ў ім — асаблівымі рэчывамі, што нясуць інфармацыю пра тое, якія клеткі павінны быць знішчаныя імуннай сістэмай. І затым гэтая інфармацыя трапляе ў найбліжэйшы лімфатычны вузел, які пачынае выпрацоўку спецыфічных Т-клетак імуннай сістэмы, прызначаных для знішчэння ракавых тканінаў.
— Распрацаваная намі вакцына ўяўляе з сабе ўдалае спалучэнне інжынернага і імуналагічнага падыходу да лячэння рака, — кажа прафесар Гарвардскага ўніверсітэта Дэвід Муні. — Падобны падыход да знішчэння рака ўжо дэманстраваўся навукоўцамі, але пакуль спробы атрымаць супрацьракавую вакцыну, якая працуе, былі няўдалымі.
Чаму дагэтуль іншыя вакцыны не працавалі, а гэтая запрацавала
Проста вялікая частка ракавых клетак звычайна паспяхова пазбягае знішчэння імуннай сістэмай. Яны ёю папросту не распазнаюцца як чужародная тканіна. Дагэтуль перадавое лячэнне зводзілася да таго, каб вылучыць імунныя клеткі з арганізма, перапраграмаваць іх і вярнуць у арганізм хворага для атакі на рак. Але складанасць была ў тым, што да 90 % клетак не дажывалі да таго моманту, як набывалі здольнасць нанесці шкоду пухліне, і таму вакцыны былі малаэфектыўныя.
Новая вакцына робіць перапраграмаванне клетак адразу ў арганізме хворага. І таму валодае значна большай эфектыўнасцю. Акрамя таго, у выніку ў хворага фармуецца імунітэт да ракавых клетак, падобны да імунітэта да вірусаў грыпу ці бактэрыяў.