Газавыя перамовы паміж Расеяй і Польшчай сарваліся
- 27.11.2009, 10:17
Перамовы па пагадненні аб пастаўках расейскага газу ў Польшчу, якія адбыліся 26 лістапада ў Варшаве, не прынеслі выніку.
Як перадае РИА «Новости», міжурадавыя перамовы прайшлі ў чацвер у міністэрстве эканомікі: польскую дэлегацыю ўзначальваў намеснік міністра эканомікі Іона Стшэлец-Лабадзіньска, расейскую – намеснік міністра энергетыкі РФ Анатоль Яноўскі. З расейскага боку таксама прысутнічаў генеральны дырэктар ТАА «Газпром экспарт» Аляксандр Мядзведзеў.
25 лістапада радыё «Свабода» паведаміла пра тое, што супраць падаўжэння дзеючага кантракту з «Газпромам» выступіла польская апазіцыя. Партыя «Права і справядлівасць» абвінаваціла ўрад Дональда Туска ў бяздзейнасці, бо ён не займаецца пошукам альтэрнатыўных крыніц паставак газу ў Польшчу.
Раней з'явілася інфармацыя пра тое, што «Газпром» і польскі газавы канцэрн PGNiG дамовіліся аб падаўжэнні тэрміну дзеючага кантракту на пастаўкі газу да 2037 года. Акрамя таго, бакі ўзгаднілі павелічэнне аб'ёмаў паставак расейскага газу Польшчы.
Польшча спажывае 14 мільярдаў кубаметраў газу штогод, траціну спажывання пакрывае ўласнымі рэсурсамі, астатняе - за кошт экспарту, 92% з якога - расейскі газ. У 2008 годзе ТАА «Газпром экспарт» экспартавала ў Польшчу 7,9 мільярда кубаметраў расейскага газу.