BE RU EN

Верніка пакаралі буйным штрафам за адмову ўзяць у рукі зброю

  • 6.11.2009, 16:27

У Гомелі вынесены буйны штраф верніку абшчыны «Сведкі Еговы», які патрабаваў ад улады рэалізацыі свайго права на альтэрнатыўную вайсковую службу.

Як паведамляе «Радыё Свабода», 6 лістапада 2009 года суддзя Цэнтральнага раёна Гомеля Рыгор Дзмітрэнка прызнаў вінаватым верніка абшчыны «Сведкі Еговы» Дзмітрыя Смыка ва ўхіленні ад прызыву ў войска і пакараў яго штрафам у памеры 100 базавых велічынь, што складае 3,5 мільёна рублёў.

З падачы гарадскога ваенкамата пракуратура абвінаваціла Дзмітрыя Смыка ва ўхіленні ад прызыву на вайсковую службу.

У сваю чаргу вернік дамагаецца альтэрнатыўнай службы, нават калі яна будзе даўжэйшай за вайсковую. Рэлігійныя перакананні маладога чалавека, які да таго ж з’яўляецца бацькам непаўнагадовай дачкі, не дазваляюць яму браць у рукі зброю ці нейкім іншым чынам падтрымліваць войска.

Нагадаем, што крымінальная справа супраць верніка была ўзбуджана пасля таго, як малады чалавек запатрабаваў рэалізацыю свайго права на альтэрнатыўную вайсковую службу ў адпаведансці з арт. 57 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

Апошнія навіны