BE RU EN

Аварыя на АЭС у Францыі

  • 6.11.2009, 17:37

У Францыі на АЭС у Трыкастэне адбылася аварыя, у выніку якой нармалёвая праца станцыі была парушана.

Пра гэта паведамляе Reuters са спасылкай на заяву энергетычнай кампаніі EDF, якая кіруе прадпрыемствам.

Як перадае Lenta.ru, аварыя на АЭС здарылася ўвечары 5 лістапада. Інцыдэнт адбыўся на другім рэактары, запушчаным 31 кастрычніка, падчас перагрузкі паліва. Гэта вымусіла кіраўніцтва станцыі спыніць аперацыю.

У EDF выказалі заклапочанасць тым фактам, што гэта другая падобная аварыя, якая здарылася на другім рэактары з верасня 2008 года. Разам з тым меры, якія былі прыняты пасля той аварыі, дазволілі своечасова выявіць новыя непаладкі, гаворыцца ў паведамленні.

На ўхіленне наступстваў аварыі 2008 года ў EDF сыйшло два месяцы.

Адзначым, што беларускія ўлады плануюць пабудаваць АЭС з увядзеннем першага энергаблока ў 2016 годзе, другога - у 2018 годзе. Для размяшчэння станцыі абрана Астравецкая пляцоўка ў Гарадзенскай вобласці.

Намер уладаў будаваць АЭС выклікае пратэсты з боку навукоўцаў, беларусаў і міжнароднай супольнасці. Эксперты заяўляюць, што ў недэмакратычнай Беларусі не можа існаваць свая атамная праграма.

Апошнія навіны