BE RU EN

Актывісты «Еўрапейскай Беларусі» правялі акцыю на праспекце Незалежнасці (Фота)

  • 11.12.2009, 10:33

Грамадзянская кампанія «Еўрапейская Беларусь» правяла ў Менску акцыю, прысвечаную праблемам парушэння правоў чалавека ў Беларусі.

10 снежня на цэнтральным праспекце Менска з'явіліся каляровыя плакаты, у якіх казалася пра шматлікія парушэнні грамадзянскіх правоў і свабодаў грамадзянаў.

Плакаты нагадвалі пра асноўныя правы, якія гарантуюцца Сусветнай дэкларацыяй правоў чалавека, - права на жыццё, на свабоднае атрыманне інфармацыі, на справядлівы суд. Малюнкі, якія ілюстравалі гэтыя правы, былі перакрэсленыя тлустай чорнай лініяй.

Як паведамляе сайт jeans-by.com, у плакатах тлумачылася, чаму ў жыхароў Беларусі няма правоў. Напрыклад, на плакаце, які ілюстраваў права на свабоду мітынгаў і сходаў, было напісана, якая колькасць мірных мітынгаў і дэманстрацыяў была разагнаная міліцыяй і спецслужбамі, а на плакаце пра права на жыццё давалася інфармацыя пра выкраданні і забойствы лідэраў апазіцыі.

Нагадаем, што Міждународны дзень правоў чалавека, які ўвесь свет адзначае 10 снежня, у Беларусі фактычна забаранілі. Праваабаронцам паўсюдна адмовілі ў правядзенні пікетаў.

Апошнія навіны