BE RU EN

Тэрміновікам забароняць удзельнічаць у палітычных арганізацыях

  • 11.12.2009, 15:18

На пасяджэнні 11 снежня дэпутаты «палаты прадстаўнікоў» прынялі ў другім чытанні законапраект «Аб статусе ваеннаслужачых».

Як паведаміў намеснік старшыні «парламенцкай» камісіі па нацыянальнай бяспецы Ігнацій Місурагін, законапраект забараняе ваеннаслужачым тэрміновай службы ўдзельнічаць у дзейнасці палітычных партый і грамадскіх аб'яднанняў, якія маюць палітычныя мэты. Грамадзяне, якія прыйшлі на службу, павінны будуць прыпыніць сваё членства ў такіх арганізацыях, паведамляе БелаПАН.

Паводле Місурагіна, законапраект дае права вайскоўцам у вольны ад выканання абавязкаў ваеннай службы час удзельнічаць у сходах, мітынгах, вулічных шэсцях і іншых масавых мерапрыемствах, што праводзяцца ў адпаведнасці з заканадаўствам па-за тэрыторыяй вайсковай часткі.

У той жа час удзел вайскоўцаў у страйках, а таксама іншае невыкананне абавязкаў ваеннай службы ў мэтах урэгулявання пытанняў, звязаных з яе праходжаннем, дакумент забараняе.

Апошнія навіны