4000 беларусаў папрасілі палітычнага прытулку ў Швецыі
- 17.12.2009, 15:13
Пасля выбараў 2001 года назіраецца выразнае павелічэнне колькасці палітэмігрантаў з Беларусі.
Як адзначае «Наша Ніва» са спасылкай на блогера biespartyjny, звесткі пра тых, хто просіць палітычныя прытулкі ў Швецыі, можна знайсці на сайце статыстычнага камітэта гэтай краіны.
Колькасць беларусаў, якія папрасілі палітычнага прытулку ў Швецыі, змянялася ўвесь час. Калі ў 2001 годзе іх было 331, то ў наступным ужо 722, а ў 2003 – 901. Далей назіраўся паступовы спад. Толькі ў 2006 годзе колькасць палітэмігрантаў узрасла з 372 да 432.
За 2008 год да ўладаў Швецыі з просьбай атрымаць прытулак па палітычных прычынах звярнулася 361 асоба з Беларусі. Колькасць мужчын сярод палітэмігрантаў у Швецыю за гэтыя гады ў сярэднім ў тры-чатыры разы перавышала колькасць жанчын.