BE RU EN

Лідэр гурта «Тэлевізар» Барзыкін адлучаны ад эфіру за слова «крэмлядзь»

  • 16.02.2009, 11:37

Заснавальніку легендарнага рок-калектыва «Тэлевізар» Міхаілу Барзыкіну «перакрылі» доступ для выступу на вядучых тэлеканалах Расеі з-за ягонай частай крытыкі расейскай улады.

"Крытыкі вышукалі два словы – з якіх адно "крэмлядзь", і гэта з'яўляецца прычынай таго, што я не магу атрымаць эфір", – распавёў Барзыкін на прэс-канферэнцыі ў Кіеве.

Характарызуючы палітычнае жыццё ў Расеі і на Ўкраіне, лідэр "Тэлевізара" сказаў, што "ўкраінцы маюць больш прылад для таго, каб выправіць сітуацыю, якая пахіснулася". "У вас ёсць зваротная сувязь паміж уладай і народам. У нас гэтага ўжо даўно няма, у нас ужо за выхад на вуліцу на дэманстрацыю б'юць дубінкамі", – цытуе словы музыкі NEWSru.com.

Па ягоных словах, на Ўкраіне такога пераследу рокераў ён не заўважыў.

"Сітуацыя ў Расеі настолькі агідная, што прыйшлося бунтаваць у прамым сэнсе гэтага слова. Нажаль, акрамя Юрыя Шаўчука, у нас маўчаць усе рокеры",– падкрэсліў Барзыкін.

Рок-група "Тэлевізар" прывезла ў Кіеў новую праграму "Я – газпрамбайтэр".

"Праграма будзе змешанай, альбом называецца "Дэжав’ю", таму, што мы адчуваем на сабе вяртанне 80-х гадоў. Ён выйдзе ў Маскве ў красавіку гэтага года",– сказаў Міхаіл Барзыкін.

У праграме таксама будуць і старыя хіты. Напрыклад, песня "Твой тата – фашыст", якая прысвячаецца Барзыкіным прэм'ер-міністру Расеі Ўладзіміру Пуціну.

Апошнія навіны