BE RU EN

13 кніг «Хрысціянскай ініцыятывы» прызналі экстрэмісцкімі

  • 27.02.2009, 9:14

Калегія Менскага гарадскога суду пакінула ў сіле рашэнне суду Савецкага раёна сталіцы аб прызнанні экстрэмісцкімі 13 кніг ЗАТ «Хрысціянская ініцыятыва».

Суддзя Наталля Жупікава нагадала, што 19 снежня 2008 года суддзя суду Савецкага раёна Эдуард Якубоўскі па пазове Генеральнай пракуратуры прызнаў, што 13 кніг, шўто выдадзеныя у Беларусі і Расеі і распаўсюджваюцца сеткай крам «Праваслаўная кніга» ЗАТ «Хрысціянская ініцыятыва», з’яўляюцца экстрэмісцкімі, распальваюць нацыянальную і рэлігійную розніцу і змяшчаюць заклікі да гвалтоўных дзеянняў.

Па ейных словах, паводле заключэнняў спецыялістаў — прадстаўнікоў экспертанга савета пры Ўпаўнаважаным па справах рэлігій і нацыянальнасцяў, Цэнтра гісторыка-філасофскіх і кампаратыўных даследаванняў Інстытута філасофіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, а таксама кафедры ўсеагульнай гісторыі Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.Пушкіна, змест кніг носіць антысеміцкі характар і стварае негатыўную вобраз іудаізму.

Пры вынясенні рашэння суддзя Э.Якубоўскі абапіраўся на артыкул 14 закона «Аб супрацьдзеянні экстрэмізму» і палажэнне Грамадзянскага працэсуальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Рашэнне суду было абскарджанае генеральным дырэктарам «Хрысціянскай ініцыятывы» Уладзімірам Чартовічам у Менскім гарадскім судзе.

У сваім выступе Ўладзімір Чартовіч падкрэсліў, што пакіданне ў сіле рашэння суду першай інстанцыі можа прывесці да абвастрэння адносінаў Беларусі з Расеяй і Іранам, а таксама паведаміў, што ў Цэнтральнай кнігарні сталіцы вольна прадаецца выданне «Таемная гісторыя масонства», якое па сваім змесце з'яўляецца больш экстрэмісцкім, чым усе кнігі, рэалізуемыя «Праваслаўнай кнігай».

«Значыць трэба закрываць і Цэнтральную кнігарню», -- адзначыў Чартовіч.

Пасля абвяшчэння пастановы некалькі дзясяткаў прыхільнікаў Чартовіча распачалі скандал у зале судовага паседжання, выкрыкваючы антысеміцкія лозунгі, аднак супрацоўнікі праваахоўных органаў не заклікалі іх да парадку.

Апошнія навіны