BE RU EN

У будынку «Белвара» на праспекце Незалежнасці шукалі бомбу

  • 2.03.2009, 13:11

Невядомы паведаміў у міліцыю пра тое, што на ўваходзе ў будынак Менскага прыборабудаўнічага заводу «Белвар» закладзеная выбуховая прылада.

Пра гэта паведамілі агенцтву "Інтэрфакс-Захад" у РУУС Савецкага раёна Менска.

"Невядомы патэлефанаваў у ГУУС Менска і параіў праверыць будынак заводу "Белвар" у сувязі з тым, што там закладзеная выбуховая прылада", - паведамілі ў РУУС.

"На месца здарэння выехалі сапёры, супрацоўнікі міліцыі. Практычна ўсё ўжо агледжана, выбуховай прылады не выяўлена. Эвакуацыя людзей не праводзілася. Міліцыя пачала пошукі чалавека, які паведаміў дадзеную інфармацыю", - паведамілі ў РУУС.

Апошнія навіны