За еўрапейскую будучыню Беларусі трэба змагацца (Фота)
- 2.03.2009, 15:02
У Менску з'явіліся новыя плакаты з заклікам далучацца да грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь».
Іх можна ўбачыць на слупах і тумбах для абвестак у цэнтры горада і ў спальных раёнах, піша сайт jeans-by.com.
На плакатах размешчаныя кантактныя тэлефоны кампаніі ў Менску і іншых абласных цэнтрах.
«Еўрапейская Беларусь» -- грамадзянская кампанія, якая ставіць за мэту інтэграцыю Беларусі ў Еўрапейскі Звяз і пасоўванне ў нашай краіне еўрапейскіх каштоўнасцяў.







