Нацбанк узаконіў множнасць курсаў валютаў
- 26.03.2009, 16:40
Беларускім банкам дазволілі збіраць камісійнае ўзнагароджанне пры валютна-абменных аперацыях.
Пастановай праўлення НБРБ ад 12 сакавіка 2009 г. №21 былі ўнесеныя адпаведныя змены ў інструкцыю аб парадку здзяйснення валютна-абменных аперацыяў з удзелам юрыдычных асобаў і індывідуальных прадпрымальнікаў, перадае АФН.
Раней банкі мелі права збіраць узнагароджанне толькі пры здзяйсненні аперацыяў на біржавым валютным рынку, у той час як на пазабіржавым валютным рынку (за выключэннем выпадкаў, вызначаных заканадаўствам), на такую ўзнагароду банкі не мелі права.
Памер камісійнай узнагароды вызначаецца банкам самастойна.