У АМАП сталі прымаць жанчынаў (Фота)
- 4.03.2009, 12:50
У шэрагі аддзела міліцыі спецыяльнага прызначэння пачалі прымаць дзяўчат. У АМАП ужо залічаныя 5 жыхарак Беларусі.
Як піша БелТА, перавага пры залічэнні на службу аддаецца дзяўчатам, у якіх ёсць вышэйшая адукацыя і дасягненні ў спорце.
Цяпер і яны змогуць далучыцца да арміі выканаўцаў, якія жорстка разганяюць мірныя акцыі пратэсту сваіх суайчыннікаў, збіваючы людзей, у тым ліку жанчынаў і дзяцей.
На здымку: малодшы сяржант Ганна Ляцко і радавы Іван Дзмітрыеў на занятках