Салдатаў тэрміновай службы прымушалі глядзець фільм, які дыскрэдытуе апазіцыю
- 15.05.2009, 13:27
13 мая ў вайсковай частцы №15994, дзе служыць актывіст руху "За свабоду" Ігар Салавей, адбой быў абвешчаны на паўгадзіны пазней, паколькі салдатам паказвалі прапагандысцкі фільм БТ аб "Маладым Фронце".
Па словах Ігара Салаўя, салдаты не паверылі ўбачанаму і зразумелі, што гэты фільм - звычайная прапагандысцкая хлусня ўладаў, перадае «Радыё Рацыя».
Дэмакратычны актывіст таксама растлумачыў калегам, для чаго беларускае тэлебачанне выпускае падобныя фільмы, асабліва напярэдадні акцыі "Маладога Фронту" "За незалежнасць!", прымеркаванай да гадавіны незаконнай змены дзяржаўнай сімволікі і ўвядзення двухмоўя, якая была жорстка разагнаная АМАПам 14 мая.