На беларускай мяжы затрымалі былога следчага МУС Украіны
- 20.05.2009, 9:35
Беларускія памежнікі затрымалі з падробленым пашпартам 30-гадовага грамадзяніна Ўкраіны, які знаходзіўся ў вышуку 6 года.
Парушальнік з'яўляецца былым следчым МУС Украіны, піша БелТА.
Ён знаходзіўся ў вышуку з 2003 года за здзяйсненне шэрагу злачынстваў (крадзёж, сумешчаны з пранікненнем у жытло, які нанес значную шкоду пацярпеламу, злоўжыванне ўладай або службовым становішчам).
Калі беларускія памежнікі перададуць затрыманага ўкраінскім калегам, яго возьмуць пад варту.