BE RU EN

На запраўках газ падаражэў амаль на 10%

  • 20.05.2009, 13:01

Адпускны кошт на прыродны газ для запраўкі транспартных сродкаў у Беларусі вырас.

Кошт вырас адразу на 9,6% да 855 рублёў за адзін кубаметр без ПДВ. Гэта прадугледжана пастановай Міністэрства эканомікі, якая набывае моц 21 траўня, паведамляе БелТА.

Неабходнасць перагляду кошту на прыродны газ Міністэрства эканомікі тлумачыць павелічэннем кошту яго набыцця ў Расеі з 1 студзеня 2009 года.

Акрамя таго, у 2008 годзе неаднаразова павялічваліся кошты на іншыя віды маторнага паліва.

Апошнія навіны