BE RU EN

Аптовы рынак у Ждановічах пераносяць далей ад Менску

  • 20.05.2009, 15:13

У бліжэйшыя 3-4 гады аптовы рынак у Ждановічах, які размясціўся на цотным баку вуліцы Ціміразева, павінен перабрацца ў іншае месца.

Тэрыторыя, якую ён займае, была аддадзена гандлёваму дому ў часовае карыстанне, перадае «Еўрарадыё» з спасылкай на агенцтва «Минск - новости».

Як паведаміў галоўны архітэктар Менску Віктар Нікіцін, асноўная частка рынка, размешчаная паміж чыгункай і вуліцай Ціміразева, застанецца на ранейшым месцы.

А вось з іншага боку вуліцы гандлёвыя аб'екты будуць прыбраныя - вуліцу чакае рэканструкцыя, пасля якой яна пашырэе да 8 палос.

На месцы ж цяперашняга гуртавога рынку прапаноўваецца пабудаваць невялікія грамадскія аб'екты гарадскога значэння. Для гандлёвага дома вылучаюць тэрыторыю ў раёне вёскі Хацежына.

Апошнія навіны