BE RU EN

«Менск-2» – самы дзіўны аэрапорт свету (Фота)

  • 21.05.2009, 12:56

Авіяпасажыры, а таксама асобы, якія іх сустракаюць і праводзяць, цяпер вымушаныя плаціць грошы за аўтастаянку каля аэрапорта «Менск-2».

Новаўвядзенню ўсяго некалькі дзён. Калісьці стаянка для аўтамабіляў каля найбуйнейшага беларускага аэрапорта была бясплатнай. Потым тэрыторыю паркоўкі адгарадзілі для захавання аўтамабіляў, якія пасажыры пакідалі на стаянцы, злятаючы на некалькі дзён. А для транспарта тых, хто сустракае і праводзіць, пачалі ўзвядзенне новай вялікай пляцоўкі.

Новая аўтастаянка запрацавала на платнай аснове. Цяпер аўтамабіль можна пакінуць на ёй, заплаціўшы каля 1 тысячы рублёў за гадзіну. І гэта не адзіная нязручнасць. Пасажыры, нагружаныя чамаданамі, вымушаныя ісці ад стаянкі да ўваходаў у будынак вакзалу адлегласць ад 300 да 500 метраў.

Замест таго, каб аптымізаваць працу транспартнай плыні і забяспечыць зручную бесперабойную пасадку-высадку людзей з асабістага аўтатранспарту, адміністрацыя аэрапорта «Менск-2» пайшла па звыклым шляху – збіранне аплаты за прычыненне людзям нязручнасцяў.

«Я бываў у дзясятках аэрапортаў шмат якіх краінаў свету. Але такога дзіўнага аэрапорта, як «Менск-2», няма нідзе» - так пракаментаваў сітуацыю адзін з пасажыраў, які вяртаўся з далёкага замежжа і якога радзіма сустрэла такім вось новаўвядзеннем.

Апошнія навіны