Боінгу «Белавіа» прыйшлося вярнуцца пасля ўзлёту з-за шкла, якое трэснула
- 25.05.2009, 11:35
Самалёт «Боінг-737» Нацыянальнай авіякампаніі «Белавіа» ў ноч з 22 на 23 мая вярнуўся ў Нацыянальны аэрапорт Мінск.
Як паведамляе БелТА, самалёт, які выконваў рэйс Менск-Тбілісі, набіраў вышыню пасля ўзлёту, калі з-за перападу тэмпературы адбылося растрэскванне аднаго з пластоў лабавага шкла.
Экіпаж прыняў рашэнне аб вяртанні.
На борце самалёта знаходзіліся 96 пасажыраў. Ніхто з іх не пацярпеў. Пасажыры выляцелі ў Тбілісі іншым самалётам.