В.а. старшыні Менгарвыканкама стаў Мікалай Ладуцька
- 10.06.2009, 15:27
Аляксандр Лукашэнка правёў у сераду шэраг чарговых буйных кадравых перастановаў.
Беларускі кіраўнік прызначыў Мікалая Ладуцьку першым намеснікам старшыні, выконваючым абавязкі старшыні Менскага гарвыканкама, паведамілі «Інтэрфаксу» у прэс-службе Лукашэнкі.
Аляксандр Лукашэнка таксама прызначыў Аляксандра Барысенку і Андрэя Ясючэню намеснікамі старшыні Менгарвыканкама.
Раней Мікалай Ладуцька займаў пасаду намесніка старшыні Менскага гарвыканкама, яшчэ раней - кіраўніка адміністрацыі Фрунзенскага раёна Менска.
Нагадаем, што старшыня Менгарвыканкама Міхаіл Паўлаў, па інфармацыі незалежных СМІ, у дадзены момант знаходзіцца на лячэнні ў Германіі. Яму была зробленая аперацыя па выдаленні пухліны мозгу. Аб ягоным стане здароўя нічога не вядома.