BE RU EN

На борце зніклага авіялайнера Air France беларусаў няма

  • 2.06.2009, 9:56

Аэробус А-330-200 выконваў рэйс па маршруце Рыа-дэ-Жанэйра — Парыж. Праз чатыры гадзіны пасля ўзлёту лайнер знік з экранаў радараў.

На борце самалёта знаходзілася 216 пасажыраў (у тым ліку 8 дзяцей) і 12 прадстаўнікоў экіпажа.

Як паведамляецца ў камюніке французскай авіякампаніі са спасылкай на прадстаўнікоў бразільскага боку, гэтым рэйсам ляцелі грамадзяне 32 краін: 61 француз, 58 бразільцаў, 26 немцаў, па 9 кітайцаў і італьянцаў, 6 швейцарцаў, па 5 ангельцаў і ліванцаў, 4 венгра, па 3 ірландца, нарвежца і славака, па 2 амерыканца, іспанца, мараканца і паляка, а таксама па 1 грамадзяніну ПАР, Аргентыны, Аўстрыі, Бельгіі, Канады, Харватыі, Даніі, Эстоніі, Гамбіі, Ісландыі, Нідэрландаў, Філіпін, Румыніі, Расеі, Швецыі і Турцыі. Беларусаў сярод пасажыраў няма.

Па інфармацыі авіякампаніі, самалёт патрапіў у «зону буры з моцнай турбулентнасцю», пасля чаго прыйшло паведамленне аб няспраўнасці электрычнага ланцуга»

Абломкаў самалёта пакуль не знойдзена. Раней улады Сенегала апавясцілі кіраўніцтва ВПС Бразіліі аб тым, што знайшлі ў сваіх тэрытарыяльных водах фрагменты, якія могуць быць абломкамі самалёта A330-200 авіякампаніі Air France, зніклага з экранаў радараў у панядзелак. Бразільскі пілот таксама паведамляў аб заўважаных ім «жоўтых плямах» у тэрытарыяльных водах Сенегала. Аднак, калі на месца прыбылі французскія караблі, слядоў крушэння аэробуса яны не знайшлі.

Па папярэдніх дадзеных, катастрофа адбылася ў раёне архіпелага Фернанду-дзі-аоронья, калі аэробус апынуўся ў зоне высокай турбулентнасці і ў яго патрапіла маланка. Як паведамілі ў Air France, перад тым, як з самалётам была страчаная сувязь, ён у аўтаматычным рэжыме перадаў на зямлю інфармацыю аб непаладках у электрасетцы і адправіў дзесяць сігналаў аб бедстве.

Апошнія навіны