BE RU EN

У Польшчы зробяць партрэт Лукашэнкі - з морквы, буракоў і радыскі

  • 26.06.2009, 9:54

1 ліпеня ў Любліне пройдзе святкаванне 440-й гадавіны падпісання Люблінскай уніі.

Свята будуць адзначаць прэзідэнты Польшчы, Літвы, Украіны, Эстоніі і Латвіі, паведамляе газета «Наша Ніва».

Беларусь прадставіць былы старшыня Вярхоўнага Савета Станіслаў Шушкевіч. Аляксандр Лукашэнка не запрошаны.

Але беларускага кіраўніка прадставіць мастацкая інсталяцыя літоўскага перфомера Рэдоса Дзіржыса, створаная спецыяльна па гэтай падставе.

Сапраўдны партрэт Лукашэнкі з морквы, буракоў і радыскі павінен з'явіцца на лужку каля Люблінскага Дома культуры.

Пакуль што хутчэй за ўсё расце радыска. Арганізатары, аднак, баяцца, што пры сённяшнім надвор'і, партрэт своечасова не вырасце. Гароднінай з партрэта беларускага кіраўніка змогуць пачаставацца ўсе жадаючыя.

Апошнія навіны