Аб «незалежнасці» дзецям у лагеры распавядаў АМАП
- 10.07.2009, 15:33
Дзеці, што адпачывалі ў лагеры «Лясная паляна» Віцебскай вобласці, здзівілі бацькоў аповядамі аб тым, як іх «развівалі» выхавальнікі.
3 ліпеня, у афіцыйны Дзень незалежнасці, адміністрацыя лагера запрасіла АМАП. Як паведамляе «Еўрарадыё», супрацоўнікі АМАПа прыехалі ў поўным экіпіяванні - са шчытамі, у шлемах, узброеныя аўтаматамі.
Дзецям дазволілі сфатаграфавацца з амапаўцамі, памацаць аўтаматы, патрымаць у руках шчыты, прымерыць бронекамізэлькі. А амапаўцы прадэманстравалі паказальныя выступленні з прыёмамі адзінаборстваў.
Да гэтага ў летні лагер традыцыйна прыязджалі хіба што вайскоўцы - ладзіць «Зарніцы» і бегаць крос разам з дзецьмі.