BE RU EN

У Беларусі збіраюцца стварыць рух «Юны дзяржынец»

  • 14.07.2009, 9:08

Пад Менскам адкрыўся эксперыментальны вайскова-патрыятычны лагер, у якім будуць трэніравацца падлеткі.

Іх чакаюць марш-кідкі, стральба з баявой зброі і трэніроўкі са спецназаўцамі, паведамляе тэлеканал СТВ.

У наступным годзе арганізатары плануюць набраць ужо некалькі груп падлеткаў і займацца з імі ўсё лета. Плануецца, што такія праекты ў будучыні стануць часткай новага руху «Юны дзяржынец».

Нагадаем, што Фелікс Дзяржынскі вядомы як першы старшыня УНК (Усерасейскай Надзвычайнай Камісіі па барацьбе з контррэвалюцыяй і сабатажам) і адзін з арганізатараў «чырвонага тэрору». У якасці шэфа УНК праводзіў жорсткую палітыку рэпрэсій супраць супернікаў бальшавіцкага рэжыму. Быў ініцыятарам масавага тэрору і правакацый. З'яўляўся адным з арганізатараў масавага тэрору ў Крыму з лістапада 1920 па сакавік 1921 года, дзе па афіцыйных савецкіх дадзеных было прысуджана да растрэлу каля 500 чалавек. У 1922 годзе Дзяржынскі ўзначаліў ДПУ.

Апошнія навіны