Лукашэнкаўская Беларусь удзельнічае ў саміце Руху недалучэння
- 14.07.2009, 9:20
На XV саміт кіраўнікоў дзяржаў і ўрадаў Руху недалучэння накіраваўся Сяргей Мартынаў.
Саміт праходзіць 13-16 ліпеня 2009 года ў егіпецкім Шарм-эль-Шэйху. З удзельнікамі форума міністр абмеркаваў фінансава-эканамічны крызіс і «развіццё міжнароднай салідарнасці за мір», перадае прэс-служба МЗС Беларусі.
Падчас дыскусій удзельнікі саміту падрыхтавалі праект выніковага дакумента сустрэчы, у які ўвайшлі прапановы Беларусі.
У беларускім знешнепалітычным ведамстве адзначылі, што прапановы дэлегацыі на чале з Сяргеем Мартынавым заснаваныя на прыярытэтных задачах Беларусі ў ААН, у тым ліку аб фарміраванні глабальнага партнёрства супраць рабства і гандлю людзьмі, аб установе эфектыўнага міжнароднага механізму па палягчэнні доступу ўсіх краін да тэхналогій выкарыстання новых і аднаўляльных крыніц энергіі, аб важнасці забеспячэння рэалізацыі ўніверсальнага перыядычнага агляду Рады па правах чалавека ААН, аб неабходнасці працягу падтрымкі развіцця краін з сярэднім узроўнем прыбыткаў.
У межах удзелу ў саміце плануецца правядзенне двухбаковых сустрэч Сяргея Мартынава з міністрамі замежных спраў краін-удзельніц Руху недалучэння, падчас якіх будуць абмеркаваныя пытанні, што ўяўляюць ўзаемную цікавасць.
Рух недалучэння быў заснаваны ў 1955-м годзе пасля кансультацый лідэраў Егіпту, Індыі і былой Югаславіі ў знак пратэсту супраць «двухпалярнай сістэмы»