BE RU EN

БТ не пакажа сённяшні матч БАТЭ у Лізе чэмпіёнаў

  • 14.07.2009, 13:51

Белдзяржтэлерадыёкампанія не набыла правы на выязную гульню беларускай каманды.

У аўторак, 14 ліпеня, барысаўскі БАТЭ адразу з другога кваліфікацыйнага раўнда стартуе ў Лізе чэмпіёнаў. Беларусы згуляюць у Скоп'е супраць мясцовай «Македоніі». Нажаль, гэты матч на тэрыторыі нашай краіны не пакажуць.

«Мы не паказваем, паколькі гэта выязны матч. Хатні матч 21 ліпеня мы пакажам, таму што там мы з клубам дамовіліся на трансляцыю. А гасцявы матч... Мы права не купілі», -- паведамілі «Еўрарадыё» у дырэкцыі спартовага вяшчання тэлеканала.

Дарэчы, напярэдадні гульні букмекеры аддаюць перавагу беларускай камандзе. Прычым большасць схіляецца да таго, што БАТЭ пераможа з рахункам 2:1.

Апошнія навіны