Пагрозы ў адрас журналістаў сайта Хартыі’97 працягваюцца
- 14.07.2009, 14:36
Гэтым разам пагрозы сталі паступаць пасля артыкулаў аб дзейнасці ў Беларусі фашыстаў з РНА.
8 ліпеня на сайце быў апублікаваны артыкул «Лідэр РНА патрапіў пад амністыю ў гонар 65-годдзя вызвалення Беларусі ад фашыстаў». У артыкуле ішла гаворка аб тым, што адзін з кіраўнікоў так званага «Рускага нацыянальнага адзінства» у Гомелі не панёс заслужанага пакарання за збіццё людзей, а быў асуджаны па артыкуле «дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі» і амніставаны яшчэ да таго, як абвінаваўчы прысуд у адносінах яго ўступіў у сілу.
У адказ на гэтую публікацыю на сайт www.charter97.org прыйшоў ліст антысеміцкага характару з пагрозамі фізічнага гвалту ад наведвальніка, які падпісаўся «Міраслаў». Прыводзім тэкст ліста з захаваннем арфаграфіі і пунктуацыі:
«Стоит поехать в отпуск как жиды-либералы стартуют гон на правых. Ахтунг, редакторша Радина Наталья, мобильный телефон (….)! Тебе по хорошему говорили, объясняли, что жить надо тихо-мирно и на правых патриотов не наезжать, а то довертишься своей симпотной ж… до группового обслуживания! Ты Русский Язык плохо понимаешь или тебя старую кошелку это заводит? Нашим бойцам тоже понравится такой отжиг в темном дворике на пл. Победы. Шалава знай свое место! 88!».
Адзначым, што такія пагрозы ў адрас журналістаў сайта неаднаразова паступалі раней.