У Баранавічах зарплату выплачваюць пасцельнай бялізнай
- 24.07.2009, 9:19
Працаўнікам Баранавіцкага баваўнянага аб'яднання не выплачваюць адпускныя нават тады, калі яны вяртаюцца з адпачынку.
У той жа час, як нагадвае «Еўрарадыё», заканадаўства патрабуе выдаваць адпускныя за тры дні да сыходу ў адпачынак.
У бухгалтэрыі працаўнікам адказваюць: «Грошай няма, але па разліковым лістку вы можаце набраць бялізны ці тканіны, прадаць іх і будуць вам грошы».
У гэтым месяцы 25 дня месяца зарплату працаўнікам не выдадуць, а выплацяць «крыху пазней». Дакладную дату адміністрацыя назваць не можа.
«Заўтра ў дачкі дзень нараджэнні. Пайду, выпішу два камплекты пасцелі і падарую», — сказаў «Еўрарадыё» адзін з працоўных аб'яднання.