BE RU EN

У Менску на вуліцы Аэрадромнай пад зямлю праваліліся дзве паласы руху (Фота)

  • 30.07.2009, 11:21

Надзвычайнае здарэнне адбылося 29 ліпеня ў Менску. Як мяркуюць, што ўчора па другой паласе праехала цяжкая машына.

Грузавік мог праціснуць асфальт, і пад ім утварылася пустэча. На шчасце, усё абыйшлося без ахвяраў і пацярпелых.

Дарожная служба Кастрычніцкага раёна Менска адновіць праезжую частку вул.Аэрадромнай ужо сёння да абеда.

«Дарожнае палатно было б адноўлена яшчэ ўчора, аднак у сувязі з тым, што тут праходзіць сілавы кабель 10 тыс. вольт, на якім завязаныя медыцынскія ўстановы, працы па ўзнаўленні ўчора былі спыненыя, каб не адключаць шпіталі ад электрычнасці», - паведаміў БелТА дырэктар УП «Рэмаўтадар» Кастрычніцкага раёна Валеры Шамрук.

Прычынай правалу двух палосаў праезжай часткі дарогі Валеры Шамрук назваў праліўныя дажджы, якія падмылі грунт.

Фота Дзмітрыя ЛАСЬКО, "КП в Беларуси"

Апошнія навіны