BE RU EN

Надзвычайнае здарэнне ў аэрапорце: не змог узляцець самалёт «Менск-Баку»

  • 30.07.2009, 13:28

Пра паломку самалёта авіякампаніі «Белавія» сайту www.charter97.org паведамілі пасажыры, якім прыйшлося правесці ноч у менскім аэрапорце.

Самалёт рэйса «Менск-Баку» павінен быў вылецець з аэрапорта «Менск-2» сёння ў 2.05. Аднак, калі блізу 120 пасажыраў занялі свае месцы, самалёт не змог узляцець. Пасля разбіральніцтваў высветлілася, што адмовіў трэці рухавік.

У выніку пасля двух з паловай гадзінаў чакання, у 4.30, пасажыры змаглі вылецець у Баку на іншым самалёце.

Апошнія навіны