BE RU EN

Стаўка ПДК хуткім часам можа вырасці на 4%

  • 9.07.2009, 9:32

Урад прапаноўвае падвысіць падатак на дададзены кошт з 18 да 22%.

Стаўка ПДК у Беларусі можа павялічыцца, але менш чым на 4%, паведаміў 8 ліпеня першы віцэ-прэм'ер Уладзімір Сямашка на гадавым сходзе Канфедэрацыі прамыслоўцаў і прадпрымальнікаў (наймальнікаў), перадае БелТА.

Першы віцэ-прэм'ер адзначыў, што планавалася спрасціць падатковую сістэму, цалкам адмовіўшыся ад абаротных падаткаў, некаторых мясцовых падаткаў, але пры гэтым падняць стаўку ПДК з 18% на 4 адсоткавых пункта.

«Мы пралічылі кошт пытання: што будзе, калі паднімем ПДК і сыйдзем ад абаротных падаткаў. Мусіць, мы знімем абаротныя і іншыя падаткі, але пры гэтым магчымае падвышэнне ПДК не на 4 адсоткавыя пункты, а менш», - сказаў Уладзімір Сямашка. Па ягоных словах, тады гэтыя грошы застануцца ў прамыслоўцаў і прадпрымальнікаў.

Над гэтым пытаннем зараз працуе ўрад. «Нам трэба падвышаць эканамічную актыўнасць не шляхам павелічэння падаткаў, а нарошчваннем абарачэння прадукцыі», - заявіў першы віцэ-прэм'ер.

Нагадаем, што ўрад прапаноўваў падвысіць ПДК да 22% ужо з 1 чэрвеня для падтрымкі беларускіх экспарцёраў.

Апошнія навіны