BE RU EN

Улады захацелі іракскую нафту

  • 9.07.2009, 12:11

Беларускі бок гатовы прыняць удзел ва ўзнаўленні разбураных аб'ектаў у Іраку ў абмен на іракскую нафту.

Аб гэтым паведаміў журналістам у чацвер намеснік старшыні камісіі па жыллёвай палітыцы, будаўніцтве, гандлі і прыватызацыі «палаты прадстаўнікоў» Аляксандр Бяляеў, паведамляе «Інтэрфакс».

«Беларускія будаўнікі гатовыя аднаўляць разбураныя ў Іраку нафтавыя радовішчы, а ў абмен на гэта атрымліваць іракскую нафту», - паведаміў журналістам А.Бяляеў напярэдадні сустрэчы ў «парламенце» з міністрам жылля і будаўніцтва Ірака Байан Дазаі.

«У нас ёсць рэсурсы, досвед, спецыялісты, у нас ёсць досвед будаўніцтва заводаў, а іракская нафта будзе танней, чым з некаторых іншых краін», - падкрэсліў А.Бяляеў, заўважыўшы, што беларускія спецыялісты яшчэ ў часы Савецкага Саюза аднаўлялі і будавалі заводы ў іншых краінах.

У сваю чаргу міністр жылля і будаўніцтва Ірака адзначыла, што Ірак зацікаўлены ў прыцягненні беларускіх спецыялістаў для працы ў будаўнічай галіне, у прыватнасці ў будаўніцтве жыллёвых комплексаў, а таксама будаўніцтве ў Іраку заводаў па вытворчасці будматэрыялаў, аналагічных беларускім.

Б.Дазаі паведаміла, што ў яе сёння прайшлі сустрэчы ў Менску з першым намеснікам прэм'ер-міністра Ўладзімірам Сямашкай, кіраўніцтвам міністэрства архітэктуры і будаўніцтва і міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі.

«У мяне склалася добрае ўражанне аб будаўнічай галіне Беларусі», - падкрэсліла міністр. Яна ўдакладніла, што прыехала ў Беларусь па запрашэнні першага віцэ-прэм'ера Беларусі, падкрэсліўшы пры гэтым, што Ірак зацікаўлены ў тым, каб аднавіць існавалыя да 2003 года беларуска-іракскія сувязі ў будаўнічай галіне.

Апошнія навіны