BE RU EN

Беларусь абмежавала ўвоз у Расею сыроў з-за антыбіётыкаў

  • 14.08.2009, 9:04

Дзяржаўная ветэрынарная служба Беларусі ўвяла часовыя абмежаванні на пастаўкі ў Расею малочнай прадукцыі з двух прадпрыемстваў.

Пра гэта гаворыцца ў паведамленні Рассельгаснагляда.

Часовыя абмежаванні закрануць Дзятлаўскі сыраробчы завод і Скідзельскі масласырзавод, у прадукцыі якіх былі выяўленыя антыбіётыкі тэтрацыклінавай групы.

Беларускія ўлады прыпынілі экспарт з гэтых заводаў у адпаведнасці з раней дасягнутай дамоўленасцю пра меры па забеспячэнні бяспекі харчовай прадукцыі жывёльнага паходжання, якая пастаўляецца з Беларусі ў Расею.

Як паведамлялася раней, выяўленне тэтрацыкліну ў прадукцыі чатырох літоўскіх прадпрыемстваў стала прычынай для абмежавання Рассельгаснаглядам імпарту з гэтых заводаў з 17 жніўня.

Апошнія навіны