У Гародні пякуць батоны з лагатыпам ДАІ
- 14.08.2009, 9:24
Лагатып ДАІ з напамінам пра неабходнасць выконваць правілы дарожнага руху размясціла на сваёй прадукцыі прадпрыемства «Гроднахлебпрам».
У жніўні тут папякуць мільён батонаў з новымі этыкеткамі, паведамляе газета «Рэспубліка».
Падтрымалі акцыю Дзяржаўтаінспекцыі і на мясцовым лікёрагарэлачным заводзе. На зваротным баку бутэлькі – этыкетка з надпісам: «Выпіў – не сядай за руль».
На мясакамбінаце рыхтуецца да выпуску каўбаса дзіцячая і школьная з лагатыпам ДАІ. Старэйшы інспектар УДАІ УЎС аблвыканкама Алег Дук распавёў, што навіна павінна прыцягнуць увагу гараджанаў да праблемы траўматызму на дарогах.