Праца з інвестарамі па-беларуску: Як будзе па-ангельску «8»?
- 14.08.2009, 10:26
Беларускія прадпрыемствы не могуць працаваць з замежнымі інвестарамі, бо іх супрацоўнікі не ведаюць ангельскай мовы.
На нядаўняй нарадзе з кіраўнікамі беларускіх замежных установаў Аляксандр Лукашэнка паскардзіўся, што сакратары ў прыёмных дагэтуль кідаюць слухаўкі тэлефонаў, пачуўшы замежную мову.
«Як жа мы збіраемся перамагаць на замежных рынках? Чакаць, пакуль яны загавораць па-нашаму? Тое, што ў краіне патрэбная сістэмная кадравая ратацыя, гэта факт», - падагульніў беларускі кіраўнік.
Карэспандэнт «БелГазеты» патэлефанаваў у прыёмныя кіраўнікоў шэрага беларускіх прадпрыемстваў і задаў толькі адно пытанне: «I’d like to talk to someone about your investment portfolio and discuss some plans about creating a joint-venture with your enterprise» («Я бы хацеў паразмаўляць пра ваш інвестыцыйны партфель і абмеркаваць планы стварэння сумеснага прадпрыемтва»).
РУП «Аршанскі інструментальны завод»
- А па-расейску можна? Не… Я нічога не разумею проста. Давайце вы нам на факс дашлеце, што вы хочаце. Fax! На fax! Yes? Так, пачакайце, я ўжо забыла ангельскую мову. 216886. Значыць, one-two-one… (one-two-three-four-five…) six! (seven…) Так, пачакайце секундачку… (Званіць па ўнутраным тэлефоне.) Іра, у мяне заскок - як «8» па-ангельску? Так, хутка давай давай - не, чалавек тэлефануе. Эйч! Ці не «эйч»? After seven! Яшчэ раз - after seven і пасля - six.
ААТ «Берасцейскі панчохавы камбінат»
- One moment (клічуць яшчэ кагосьці). No.
- I’II call back later (Я ператэлефаную пазней).
- No.
- I’d like to talk to someone… (Я б хацеў паразмаўляць яшчэ з кім-небудзь).
- No.
ААТ «Дываны Берасця»
- ... (паклалі слухаўку).
ААТ «Віцебскія дываны»
- ... (паклалі слухаўку).
ЗАТ «Пінскдрэў»
- Let’s proceed this way: you will send us your proposals, I will translate them and submit them to our director. Are you familiar with our specialization? We are open to foreign investment, but we like first get proposals from your side. I am the director of the export and import department, my name is Victor Filippsky. Write, please, e-mail: exportline@pinskdrev.by (Давайце паступім наступным чынам. Вы дашліце свае прапановы, я іх перакладу і перадам нашаму дырэктару. Вы знаёмыя з нашай спецыялізацыяй? Мы адкрытыя для замежных інвестыцыяў, аднак мы спачатку хацелі б атрымаць прапановы з вашага боку. Я дырэктар дэпартамента экспарту і імпарту, маё імя Віктір Філіпскі. Запішыце, калі ласка, e-mail: exportline@pinskdrev.by).
РУП «Крышталь» (Менск)
- Sorry, I don’t speak English.
ААТ «Камунарка» (Менск)
- One moment. Price, да? Repeat. Repeat after me, for me (Пераклад «БелГазеты»: Адзін момант. Кошт, да? Паўтарыце. Паўатрыце за мной, для мяне). Паўтары для мяне, repeat. My plant «Камунарка» (Пераклад «БелГазеты»: Наш завод «Камунарка»). На ангельскай мове… Call, please, later («Патэлефануйце, калі ласка, пазней»).