BE RU EN

Аб’ём знешняга гандлю таварамі паменшыўся на 40,1%, экспарт - на 47,7%.

  • 14.08.2009, 15:25

У грашовым выражэнні аб’ём знешняга гандлю таварамі склаў 21,962 млрд даляраў.

За 6 месяцаў гэтага года ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года ён скараціўся на 40,1%, паведамляе Белстат.

Пры гэтым, аб'ём экспарту тавараў у разглядаемым перыядзе выразіўся сумай 9,006 млрд даляраў (падзенне на 47,7%), імпарту - 12,955 млрд даляраў (падзенне на 33,4%).

Для параўнання: у 1- паўгоддзі 2008 года да аналагічнага перыяду 2007 года аб’ём знешняга гандлю таварамі вырас на 58,2%, экспарт тавараў - на 61,4%, імпарт - на 55,5%.

Апошнія навіны