BE RU EN

Кіраўніцтва заводаў апраўдвае выплату зарплат цыбуляй і пяльменямі

  • 14.08.2009, 16:30

На шматлікіх беларускіх прадпрыемствах прапануюць атрымліваць ежу ў якасці зарплаты. Начальнікі лічаць гэту практыку карыснай.

На Менскім трактарным заводзе адкрылі невялікі цэх і сталовую. Зараз на МТЗ будуць гатаваць пяльмені і варэнікі. Іх можна будзе паесці на месцы, а таксама ўзяць дадому у кошт будучай зарплаты.

З нядаўніх пор на Барысаўскім заводзе аўтатрактарнага электраабсталявання (БАТЭ) зарплату можна часткова атрымліваць сырам і малаком.

З пачатку года завод працаваў нерытмічна, а ў жніўні і зусім усталі асноўныя спажыўцы прадукцыі барысаўчан – аўтагіганты Расеі. А вытворцам аўтамабіляў у іншых краінах барысаўскія стартэры і генератары, відаць, ужо не патрэбны.

У дадзенай сітуацыі кіраўніцтва прадпрыемства вырашыла выдаць за свой кошт зарплаты працаўнікам БАТЭ па аднаму кілаграму алею і сыра.

Аднак, як заявілі ў інтэрв’ю «Комсомольской правде в Беларуси» на самім БАТЭ, працоўныя «задаволеныя і дзякуюць».

– У нас узяць у кошт зарплаты можна малако, алей, крупу, муку, мяса! І працоўных абедамі мы кормім у крэдыт, - распавяла Ларыса Джалілава, намгендырэктара па ідэалагічнай працы Барысаўскага завода аўтатрактарнага абсталявання. - Чалавек бярэ першае-другое-трецяе, а дзяўчына на касе запісвае яго на ведамасць. Галоўнае, што працаўнікі заўсёды забяспечаныя гарачым харчаваннем. Гэта зручна, большасць працаўнікоў прыходзіць у сталовую не з кашалькамі, а запісываецца на ведамасць. Я і сама так раблю. Чалавек атрымлівае беспрацэнтны крэдыт на паўтара-два месяцы, да зарплаты. У нас ёсць свой кандытарскі цех, і прадукцыя таксама карыстаецца попытам.

А прадукты адкуль?

– Мы падпісалі дамовы з харчовымі прадпрыемствамі горада. Раней мы ў іх ўсё для сталовай набывалі, а зараз проста бярэм больш і прадаем. У крамах гандлёвая надбаўка 30%, у нас - меней. Шмат хто бярэ прадукты ў кошт зарплаты. Прыходзіцца нават абмяжоўваць людзей, бо зараз не такі высокі ўзровень зарплат. Сярэдня па заводзе - 750 тысячаў. Прадуктаў выдаем на 200 - 250 тысячаў, каб людзям было, напрыклад, чым за камунальныя паслугі плаціць. Людзі задаволеныя, дзякуюць.

Апошнія навіны